Знайсці
04.11.2015 / 12:301РусŁacБел

Нацбанк: Інфляцыя ў 2015 годзе складзе 15—18%

Спажывецкія цэны ў 2015 годзе вырастуць на 15—18%. Такі прагноз зрабіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, выступаючы 4 лістапада ў Мінску на канферэнцыі «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам».

Ён канстатаваў, што інфляцыя ў гадавым выражэнні знізілася з 17% да ўзроўню ніжэй за 12% у трэцім квартале. «Згодна з нашым прагнозам, інфляцыя сёлета складзе 15—18%. Садзейнічае памяншэнню тэмпаў росту спажывецкіх цэн некалькі фактараў, у тым ліку зніжэнне каэфіцыента пераносу дэвальвацыі на інфляцыю», — адзначыў Калечыц.

Ён звярнуў увагу на тое, што абмяжоўваць інфляцыйныя працэсы Нацбанк сёлета імкнецца шляхам кіравання шырокай грашовай масай: «Тэмпы росту грашовых агрэгатаў ніжэй прагназуемых, і гэта садзейнічае запавольванню інфляцыйных працэсаў у краіне». 

Паводле слоў Калечыца, палітыка Нацбанка сёлета прыводзіць таксама да забеспячэння збалансаванасці паказчыкаў плацёжнага баланса і валютнага рынку. «Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый чакаецца сёлета на ўзроўні 2—2,5% ВУП. Паводле нашай ацэнкі, гэтая сітуацыя блізкая да нормы», — сказаў намеснік старшыні Нацбанка, удакладніўшы, што збалансаваць плацёжны баланс удалося шмат у чым за кошт абмежавання ўнутранага попыту. 

На думку Калечыца, пераход да новага рэжыму курсаўтварэння летам гэтага года дазволіў стабілізаваць сітуацыю на валютным рынку. «Паводле нашых ацэнак, абменны курс блізкі да сваёй раўнавагі, што з'яўляецца вынікам праводзімай палітыкі на валютным рынку», — сказаў Калечыц.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031