Знайсці
04.11.2015 / 12:084РусŁacБел

РФ патрэбныя жаўнеры «на паўгода вайны на чужой тэрыторыі». Рыхтуецца заканадаўчая база

Міністэрства абароны РФ размясціла на федэральным партале праектаў нарматыўных актаў праект зменаў у закон «Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу».

Восень 1999 года. Наступ расійскіх войск у Чачню.

Змены дазволяць заключаць кантракты на паўгады службы, у тым ліку «для выканання задач па спыненні міжнароднай тэрарыстычнай дзейнасці па-за межамі тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

Плануецца, што такімі кантрактнікамі на паўгода-год змогуць стаць і рэзэрвісты і жаўнеры тэрміновай службы.

Плануецца, што праект пачне дзейнічаць у жніўні 2016 года.

«Кантракты на паўгода баявых дзеянняў шырока практыкаваліся ў пачатку другой чачэнскай кампаніі. У нашым батальёне ўсе кантрактнікі былі выключна паўгадычнікамі», — піша ў сваім блозе расійскі незалежны вайсковы назіральнік Дзяніс Макрушын, які ваяваў у Чачні. 

Перад штурмам Грознага, калі падыходзіў час звальнення прызыву I-98, увесь прызыў 1998-га года прымушалі падпісваць фіктыўныя кантракты на паўгоды баявых дзеянняў, каб хоць неяк захаваць баяздольную аснову перад рашучымі дзеяннямі, распавядае Макрушын.

«Чамусьці мне падаецца, што у бліжэйшы час нас чакаюць вельмі «вясёлыя» часы, грамадзяне», — заключае назіральнік, які ў 2008-2010 годзе таксама служыў на акупаванай тэрыторыі Грузіі і ў цэлым падтрымлівае агрэсію супраць Украіны.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031