Знайсці
04.11.2015 / 11:362РусŁacБел

Украіна спыніла перамовы пра аднаўленне авіязносін з РФ

Дзяржавіяцыя гатовая да перамоваў, калі іх ініцыюе расійскі бок.

Украіна спыніла перамовы з Расіяй аб аднаўленні авіязносін. Такую выснову можна зрабіць з гутаркі міністра інфраструктуры Андрэя Піваварскага з журналістамі, якая ўчора адбылася ў Міністэрстве інфраструктуры Украіны.

«Калі яны (Расія) захочуць правесці тэхнічныя кансультацыі і будуць гатовыя абмяркоўваць, то мы будзем гатовыя сустрэцца і пагаварыць. Але на ультыматумы ніякія мы не пойдзем. Калі яны захочуць пагутарыць, Дзяржавіяслужба гатовая сустрэцца», - заявіў Піваварскі.

Палёты з Украіны ў Расію былі спыненыя 25 кастрычніка.

Па словах Піваварскага, з моманту спынення авіязносін чыгуначны трафік і трафік праз аэрапорты Беларусі і Малдовы з Украіны ў Расію вырас неістотна.

rbc.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031