Знайсці
04.11.2015 / 11:18РусŁacБел

У адрозненне ад Ірана, Расія не настойвае на захаванні Асада

У адрозненне ад Ірана, Расія не настойвае на тым, каб Башар Асад застаўся кіраўніком Сірыі. Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамляе агенцтва Ройтэрз. Гэта адрознівае пазіцыі Масквы і Тэгерана. Іран не дапускае магчымасці сыходу Асада.

Дыпламатычныя перамовы па пытанні Сірыі працягваюцца ў Вене (Аўстрыя). 

Як пішуць сусветныя СМІ, уплыў расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі пакуль нязначны, змяніць баланс сілаў Асаду не ўдалося. Урадавыя войскі здолелі заняць некалькі вёсак і некалькі кавалкаў аўтадарогі, што злучае Дамаск з Алепа, але не больш за тое.

Намеснік расійскага міністра абароны Анатоль Антонаў паведаміў, што тэрміны правядзення Расеяй ваеннай аперацыі ў Сірыі абмежаваныя тэрмінам наступлення арміі Сірыі, перадае РІА «Навіны».

«Аперацыя абмежаваная тэрмінам правядзення сірыйскімі войскамі наступальных дзеянняў супраць тэрарыстаў», — сказаў Антонаў на трэцяй нарадзе міністраў абароны краін АСЕАН.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031