Знайсці
04.11.2015 / 10:35РусŁacБел

У Туве (Расія) пабудуюць будыйскі храм вышынёй з 17-павярховы дом

У Туве ідзе будаўніцтва будыйскага комплексу з цэнтральным храмам вышынёй з 17-павярховы дом, паведаміў інжынер па тэхнічным наглядзе фонду па будаўніцтве будыйскага комплексу ў Кызыле (сталіцы Рэспублікі Тувы) Анатоль Монгуш.

Будаўніцтва будыйскага комплексу пачалося ў Кызыле ў 2014 годзе.

Па словах А.Монгуша, у цяперашні час ідзе будаўніцтва галоўнага будынка комплексу. «Будынак будзе вышынёй 56 метраў, прыкладна з 17-павярховы дом. У гэтым годзе скончылі сутарэнні, цяпер падышлі да адзнакі 5 метраў. І з гэтай адзнакі пачынаецца вельмі складанае архітэктурнае афармленне, сцены будуць з ухілам. У гэтым годзе планавалі на дасягнутай адзнацы скончыць, але пакуль надвор'е дазваляе, вырашылі працягнуць будаўніцтва», — сказаў ён.

flashsiberia.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031