Знайсці
04.11.2015 / 08:001РусŁacБел

Лідары Кітая і Тайваня сустрэнуцца 7 лістапада ўпершыню пасля расколу

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і кіраўнік адміністрацыі Тайваня Ма Інцзю 7 лістапада сустрэнуцца ў Сінгапуры і абмяняюцца думкамі па пытанні мірнага развіцця адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва.

Пра гэта паведаміў кіраўнік рабочай канцылярыі па справах Тайваня ЦК Камуністычнай партыі Кітая, кіраўнік канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Чжан Чжыцзюнь.

«Па дамоўленасці бакоў, гэтую сустрэчу абодва бакі правядуць у статусах лідараў дзвюх берагоў (Тайваньскага праліва). У сітуацыі, калі абодва берагі пакуль не вырашылі палітычныя рознагалоссі, гэтая дамоўленасць з'яўляецца прагматычным рашэннем арганізацыі сустрэчы на аснове прынцыпу аднаго Кітая», - адзначыў Чжан Чжыцзюнь.

Тайвань кіруецца уласнай адміністрацыяй з 1949 года, калі туды збеглі рэшткі сіл Гаміньдана, пацярпелага паражэнне ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі. Пераважная большасць краін прызнае Тайвань часткай Кітая і лічыць ўрад КНР адзіным законным прадстаўніком Кітая. Пацяпленне ў адносінах Пекіна і Тайбэя адбылося пасля прыходу да ўлады ў 2008 годзе адміністрацыі на чале з тагачасным старшынёй Гаміньдана Ма Інцзю. Ён ініцыяваў праграму эканамічнага збліжэння з мацерыком пры захаванні палітычнага статус-кво.

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031