Знайсці
27.08.2015 / 12:5413РусŁacБел

У мінскім касцёле Святога Роха тэрмінова мяняюць дах 

Высветлілася, што стары дах быў зроблены няправільна і важыў 75 тон.

У мінскім касцёле Святога Роха на Залатой Горцы тэрмінова мяняюць дах. Па словах пробашча парафіі ксяндза Юрыя Санько, зрабіць гэта планавалася яшчэ летась, але грошы знайшліся толькі цяпер. Усе працы павінны быць завершаныя за некалькі тыдняў. 

«У нас вядзецца змена толькі пакрыцця даху і кроквеннай сістэмы - ніякай рэстаўрацыі. Замена даху патрэбная, каб захаваць святыню. Кроквенная сістэма была зроблена не правільна, дах важыў 75 тон. Мы бачылі, якая яна была аварыйная. Гэта вымушаная замена. Былі праведзеныя агульныя і дэталёвыя абследаванні, якія паказалі, што дах тэрмінова трэба аблегчыць - змяніць дахоўку, якая выйшла з прыгоднасці і толькі насычалася вільгаццю. Узгадненне ў Мінкульце пройдзена. Мы атрымалі дазвол яшчэ ў мінулым годзе, але сродкі знайшлі толькі сёлета. Працы праводзяцца вельмі хутка, думаю, за некалькі тыдняў адновім».

Унутры касцёла ніякіх прац не вядзецца. Вядомы арган стаіць накрыты і яму нічога не пагражае, запэўніў нас ксёндз Юрый Санько. Да фестывалю арганнай музыкі, які запланаваны на кастрычнік, дах адновяць і арган можна будзе пачуць.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера