Знайсці
27.08.2015 / 10:1532РусŁacБел

У ЗША за сэкс з вучнем арыштавалі яшчэ адну настаўніцу 

У ЗША за сэкс з вучнем звольнілі з працы, а пасля арыштавалі яшчэ адну настаўніцу. 33-гадовая Хрысціна Базбі выкладала ў рэлігійнай школе ў штаце Алабама.

Як паведамляе Daily Mail, яе арыштавалі пасля таго, як маці вучня заўважыла ў сына інтымнае SMS-ліставанне з настаўніцай. Адзначаецца, што Базбі не выкладала ў яго, паколькі займалася з малодшымі класамі. Сэкс адбываўся ў памяшканні жанчыны.

Нагадаем, гэтым летам у ЗША былі ўжо два падобныя выпадкі. Спачатку ў Флорыдзе атрымала 22 гады зняволення 30-гадовая настаўніца Джэніфер Фічтэр, якая мела інтымную сувязь з трыма вучнямі. Пасля ў штаце Юта 30 гадоў зняволення атрымала 36-гадовая Брыяна Алціс, якая таксама мела сэкс са школьнікамі.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера