Знайсці
21.08.2015 / 10:03РусŁacБел

Медыкі абвяргаюць інфармацыю пра масавае захворванне ў дзіцячым лагеры «Лясны»

Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска абвергла інфармацыю аб масавым захворванні дзяцей у аздараўленчым лагеры «Лясны».

У Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі патэлефанавала занепакоеная жанчына, якая паведаміла, што ў аздараўленчым лагеры «Лясны» масава хварэюць дзеці. Гэтую інфармацыю апублікавалі некаторыя інтэрнэт-парталы, паведаміўшы, што ў лагеры ўжо захварэлі больш за 70 чалавек.

Па словах галоўнага санітарнага доктара сталіцы Наталлі Жукавай, спецыялісты цэнтра выехалі ў лагер. Медыкі агледзелі ўсе памяшканні, праверылі рэжым уборкі харчаблока, пакояў, санвузлоў, абследавалі і апыталі персанал і дзяцей. «Цяпер у ізалятары лагера знаходзяцца двое дзяцей з папярэднім дыягназам «вострая рэспіраторная інфекцыя», — сказала Наталля Жукава. - Праверкі летніх аздараўленчых лагераў будуць працягнутыя да апошняга дня знаходжання дзяцей на адпачынку, што з'яўляецца шматгадовай практыкай працы санітарна-эпідэміялагічнай службы горада».

Акрамя таго, у лагер «Лясны» прыехалі спецыялісты санэпідслужбы Маладзечанскага раёна, якія пасля праверкі таксама абверглі інфармацыю аб масавым захворванні дзяцей.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера