Знайсці
18.08.2015 / 15:012РусŁacБел

Лукашэнка даручыў правесці дабрачынную кампанію па падрыхтоўцы дзяцей з бедных сем'яў да школы

У Беларусі будзе максімальна шырока праведзена дабрачынная кампанія па падрыхтоўцы да школы дзяцей з маламаёмных, шматдзетных сем'яў. Такое даручэнне даў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова.

Падрыхтоўка да новага навучальнага года ўжо пачалася. Як было паведамлена кіраўніку дзяржавы, праблем з тым, каб сабраць дзіця ў школу, няма, можна набыць усё неабходнае — пачынаючы ад вучэбных дапаможнікаў і заканчваючы вопраткай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне ўсталявалася добрая традыцыя падтрымліваць у падрыхтоўцы да школы маламаёмасныя, шматдзетныя сем'і.

«Трэба і сёлета пра гэта не забываць. І ў гэтую кампанію падтрымкі трэба ўключыць ўсіх — ад прэзідэнта да тых, хто можа дапамагчы апрануць, абуць дзетак», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Каб не было адрозненняў, што гэты з беднай сям'і, гэты з багатай сям'і. У нас дзеці ўсе аднолькавыя. Таму тут нам трэба зрабіць максімум», — дадаў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству адукацыі арганізаваць працу, «каб напружыць усё грамадства і падрыхтаваць дзетак у школу».

Пры гэтым асаблівую ўвагу, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, неабходна надаць першакласнікам, якіх у гэтым годзе 106 тыс. — на 1,6 тыс. больш, чым у мінулым. «Гэта ўжо добрая тэндэнцыя. Нарэшце мы пераадолелі гэтую дэмаграфічную яму, і ў нас з'яўляецца больш першаклашак», — сказаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031