Знайсці
14.08.2015 / 11:5010РусŁacБел

У Мінску судзяць злодзея ў законе Паштэта

Крымінальны аўтарытэт быў затрыманы сёлета ў маі падчас бойкі ў піцэрыі ў сталічным мікрараёне Чыжоўка.

У Заводскім раённым судзе Мінска сёння пачаўся працэс над вядомым крымінальным аўтарытэтам Паўлам Алексяевічам (Паштэтам). Па версіі абвінавачання, фігурант справы 8 мая 2015 года ўчыніў бойку ў піцэрыі на вуліцы Ташкенцкай у Мінску.

Алексяевіч біў рукамі, нагамі і піўным шкляным кухлем Уладзіміра Зінавенку. Апроч таго, абвінавачаны знішчыў тры чаркі і тры піўныя шкляныя кухлі. Агульны кошт пашкоджанай маёмасці ацанілі ў 99 тысяч рублёў і крымінальны аўтарытэт цалкам кампенсаваў страты.

Сам Паштэт прызнае сваю віну часткова і не пагаджаецца, што яго хуліганскія дзеянні былі беспрычыннымі. Пры гэтым на папярэднім следстве ён прызнаваў віну цалкам.

У той дзень крымінальны аўтарытэт прыехаў у піцэрыю разам са сваім прыяцелем для сустрэчы з нейкім чалавекам. Абвінавачаны ўжо быў нецвярозы і ў кавярні замовіў яшчэ гарэлкі і ежы. Але замест чалавека, якога ён чакаў на сустрэчу, прыехаў Зінавенка, да якога Алексяевіч і раней ставіўся непрыязна. Абвінавачаны пачаў біць яго і сам атрымаў нажавое раненне.

Пацярпелы ў бойцы Зінавенка прысутнічае на працэсе. Ён у кайданках і яго ахоўваюць міліцыянты

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031