У праваслаўных пачынаецца самы кароткі пост
Сёння пачынаецца самы кароткі пост. Спасаўка доўжыцца ўсяго два тыдні: яна пачынаецца сёння, на Мядовы Спас, калі ў царкве асвячаюць мёд і скончыцца на Спленне, 28 жніўня.
Спасаўка, або Успенскі пост, не такая строгая, як Вялікі Пост, але стражэйшая, чым Пятроўка і Піліпаўка. У панядзелак, сераду і пятніцу царкоўны статут прадпісвае «ядзенне сухама», у аўторак і чацвер — вараную страву, але без закрасы. Забараняюцца масла, мяса й рыба. Рыба дазваляецца толькі на Спаса, 19 жніўня. Алей дазволены ў суботы, нядзелі і святы.
Спасаўка — адзіны пост, прысвечаны Багародзіцы. Паводле царкоўнай легенды, яна пасцілася перад смерцю.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера