Знайсці
13.08.2015 / 10:511РусŁacБел

Дырэктар «Беларусь-5» пакідае пасаду

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Павел Булацкі ў бліжэйшы час пакіне пасаду дырэктара спартыўнага канала «Беларусь 5».

Прычыны такога рашэння не называюцца. Новым дырэктарам канала стане Аляксандр Казюкевіч. Апошнім часам ён працаваў у структуры БДТРК, а да гэтага доўгі час з'яўляўся намеснікам дырэктара дырэкцыі спартовых праграм БДТРК.

Чакаецца, што Казюкевіч прыступіць да выканання абавязкаў з 24 жніўня. Прэс-служба кампаніі адмовілася ад любых каментароў на дадзеную тэму.

Нагадаем, «Беларусь 5» быў утвораны ў канцы 2013 года. Павел Булацкі быў яго дырэктарам з першага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031