Знайсці
11.08.2015 / 16:493РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь створыць бізнэсу Пакістана ўмовы для працы ў цэнтры Еўропы

Пакістан і пакістанскія прадпрымальнікі могуць разлічваць на Беларусь у цэнтры Еўропы, заявіў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы Беларуска-пакістанскі бізнес-форум.

«Калі вы хочаце працаваць у Еўразійскім эканамічным саюзе, на яго прасторы, у Еўрапейскім саюзе — вы можаце цалкам разлічваць на Беларусь. Мы створым для вашага бізнесу, для вашых прадпрымальнікаў неабходныя ўмовы для такой працы», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што гэтак жа з тэрыторыі Беларусі працуе Кітайская Народная Рэспубліка.

«Стварыўшы вытворчасць ў Беларусі, вы будзеце мець бесперашкодны выхад на рынак Еўразійскай эканамічнай саюза і таксама актыўна зможаце працаваць са сваімі таварамі, сумесна створанымі таварамі на рынку Еўрапейскага саюза», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Беларусь таксама запрашае прадстаўнікоў дзелавых колаў да супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. «Развіваючы гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам, варта заўсёды мець на ўвазе тыя велізарныя перспектывы, якія нясе ў сабе іх рэгіянальны і глабальны кантэкст», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031