Знайсці
09.08.2015 / 19:554РусŁacБел

У бары ў цэнтры Мінску адбылася бойка. Сведкі кажуць пра пісталет

Што праўда, абышлося без страляніны.

Бойка мінчукоў з гасцямі сталіцы адбылася ўначы ў бары «Туманы» на вуліцы Зыбіцкай у Верхнім горадзе.

Як паведамляе onliner.by са словаў сведкаў, каля трэцяй гадзіны ночы ў бары працаваў фатограф — здымаў наведвальнікаў. Група гасцей Мінску папрасіла іх сфатаграфаваць. Фатограф адмовіўся, за што адразу атрымаў удар у сківіцу. За фатографа ўступілася група беларусаў з суседніх столікаў.

У бойцы ўдзельнічалі каля дзесяці чалавек. Ахоўнікі беспаспяхова спрабавалі разняць яе.

Потым адзін з прыезджых дастаў з 221-га «Мерсэдэса» пісталет і стаў ім размахваць. Страляць ён не пачаў, але стукнуў пісталетам па галаве хлопца, які заступіўся за фатографа.

Прысутныя выклікалі міліцыю. Прыезджыя спрабавалі з'ехаць да яе прыбыцця, але на выездзе ўтварыўся затор, што і затрымала іх да прыбыцця міліцыянтаў.

Па словах сведкі, акрамя міліцыі на месца здарэння прыбылі нейкія людзі ў цывільным, якія дапытвалі ўдзельнікаў.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930