Знайсці
06.08.2015 / 17:148РусŁacБел

АБСЕ зафіксавала 21 машыну з «грузам 200» на мяжы Расіі і Украіны

АБСЕ са жніўня мінулага года зафіксавала больш за 20 машын з надпісам «груз 200», якія перасякалі расейска-ўкраінскую мяжу, паведамляе РІА Новості са спасылкай на кіраўніка місіі ў Растоўскай вобласці Поля Пікара.

AP

«Машыны з надпісам «груз 200» праязджаюць праз мяжу, альбо проста лічбы «200». Усяго за год праехала 21 такая труна», — сказаў Пікар на прэс-канферэнцыі.

Пікар адзначыў, што супрацоўнікі АБСЕ дакладна не ведаюць, што ў іх знаходзілася, бо грузавікі ехалі зачыненымі. «Газэлі» з трунамі праязджалі як у бок Украіны, так і ў бок Расіі, дадаў ён.

У апошняй справаздачы спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ад 2 жніўня гаворыцца аб магчымым знаходжанні ў Данбасе «служачых паветрана-дэсантнай брыгады з Арэнбурга». Аўтары дакладу спасылаюцца на заяву збройнага ахоўніка склада з боепрыпасамі на тэрыторыі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, які заявіў, што разам з іншымі ахоўнікамі служыць у 16-й паветрана-дэсантнай брыгадзе з Арэнбурга. Пры гэтым, адзначаецца ў справаздачы, ніякіх апазнавальных знакаў на форме мужчыны не было.

У Крамлі паабяцалі праверыць гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што ў адрас Расіі неаднаразова гучалі «галаслоўныя абвінавачванні» у адпраўцы ў Данбас ваеннаслужачых, але «кожны раз на паверку высвятлялася, што ні пра што канкрэтнае гаворка не ідзе». Масква адмаўляе любы ўдзел Узброеных сіл РФ у канфлікце на ўсходзе Украіны.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031