Знайсці
04.08.2015 / 14:0311РусŁacБел

Лукашэнка: Ідэя «Рускага свету» — гэта дурасць

Ідэя рускага свету — гэта дурасць, якую нехта неразумны прапанаваў расійскай прапагандзе, мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Ён сказаў гэта ў інтэрв'ю журналістам у аўторак 4 жніўня.

Паводле яго слоў, гэта надуманы і дурны тэзіс, а прэзідэнту Расіі не варта прыпісваць той пазіцыі, якой ён ніколі не прытрымліваўся.

«Я не разумею, што такое «Рускі свет», вы — тым больш, а наш народ наогул не разумее, які рускі свет», — адзначыў Лукашэнка.

«Гэта не праўда, што большасць за рускі свет. Я пытаўся ў пасла [расійскага]: «Што значыць збіранне рускіх зямель і што такое рускі свет?». Ніхто мне так і не патлумачыў. Але цяпер гэта так не гучыць у расійскіх СМІ. Я думаю, што яны пачулі маё крытычнае пытанне і знялі гэта з парадку дня».

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера