Знайсці
04.08.2015 / 13:121РусŁacБел

У Мінску хлопец скраў тралейбус, але праехаў толькі 20 метраў

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў канцы ліпеня на вуліцы Харкаўскай у Менску.

«Каля 2 гадзін ночы ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што невядомы на тэрыторыі тралейбуснага парка на вуліцы Харкаўскай здзейсніў ДТЗ на скрадзеным тралейбусе», — распавяла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы Вераніка Стрэльская.

Аднак праехаць атрымалася толькі 20 метраў — хлопец урэзаўся ў тралейбус, які стаяў побач.

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі падазраванага. 19-гадовы малады чалавек, аказваецца, нядаўна стажыраваўся ў гэтым тралейбусным парку на пасадзе рабочага, таму пранікнуць у тралейбус і завесці яго не было цяжка. 

Заведзеная крымінальная справа за крадзеж транспартнага сродку.

auto.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031