Знайсці
04.08.2015 / 11:078РусŁacБел

У гарах Каўказа разбіўся беларускі альпініст Уладзімір Сіроцін

Сёння яго цела павінны прывезці ў Беларусь.

На мінулым тыдні пры ўзыходжанні на гару Джангітаў у Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі альпініст. Гэта быў 64-гадовы Уладзімір Сіроцін, вядомы і як фатограф.

Сіроцін — фізік па адукацыі. Але любіў падарожжы. І больш за 30 гадоў займаўся альпінізмам. Ён падымаўся на вяршыні Каўказа і Паміра, хадзіў у лыжныя паходы па Урале і Кольскім паўвостраве. І пастаянна браў з сабой камеру. Да 60-годдзя, у 2011, ён зладзіў фотавыставу «Горы поўначы і поўдня».

Сёлета Уладзімір адправіўся ў горы проста з воднай вандроўкі па Віліі шляхам Тышкевіча. Як расказалі знаёмыя, 4 жніўня ён ужо меркаваў вярнуцца ў Беларусь. Так сталася, што акурат 4 жніўня павінны прывезці ў Мінск яго цела.

КМ, фота forum.znyata.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера