Знайсці
04.08.2015 / 09:372РусŁacБел

Выхадцы з Чачні і Кыргызстана спрабавалі нелегальна пераправіць в'етнамцаў ў ЕС праз Беларусь

Спынена дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая займаецца незаконным перамяшчэннем грамадзян В'етнама з Расіі ў краіны Еўрапейскага саюза транзітам праз Беларусь.

Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

У склад групы ўвахозілі два расіяніны 1983 і 1994 гадоў нараджэння — выхадцы з Чачні, а таксама чатыры грамадзяніны Кыргызстана 1980, 1988, 1990 гадоў нараджэння.

30—31 ліпеня яны арганізавалі незаконны ўезд у Беларусь з Расіі дзесяці грамадзян В'етнама, а таксама іх транспарціроўку па тэрыторыі краіны для далейшага перамяшчэння праз участак беларуска-літоўскай граніцы.

«Затрыманыя дастаўлены ў Смаргонскую пагранічную групу. Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы для прыцягнення грамадзян Расіі і Кыргызстана да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам», — паведамілі ў ведамстве.

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031