Знайсці
03.08.2015 / 14:501РусŁacБел

Фрысбі прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам

Але гэта пакуль не значыць, што ў фрысбі будуць гуляць на Алімпіядах.

Спаборніцтвы па «Ultimate Frisbee». Фота з сайта wfdf.org

Гульні з лятучым дыскам, у прыватнасці гульня пад назвай «Ultimate Frisbee», атрымалі афіцыйнае прызнанне Міжнароднага алімпійскага камітэта, піша Reuters.

МАК прызнаў Сусветную асацыяцыю лятучага дыска (WFDF). Прызнанне значыць фінансавую падтрымку спаборніцтваў і развіцця спорту з боку МАК. Але за тое, каб правесці спаборніцтвы па фрысбі на Алімпіядзе, прыйдзецца пазмагацца з іншымі відамі спорту, што набіраюць папулярнасць.

WFDF была заснаваная ў 1985 годзе, уласна гульня ў фрысбі пачала набіраць папулярнасць у ЗША з 1960-х. Сёння WFDF праводзіць чэмпіянаты па «Ultimate Frisbee», «Beach Ultimate» і іншых варыянтах гульні ў фрысбі, прадстаўляе спорт у 58 краінах.

Што цікава, у спаборніцтвах WFDF не прадугледжваецца ўдзел суддзі — спаборніцтвы праводзяцца паводле «спартыўнага духу і сумленнай гульні».

Некаторыя віды спорту становяцца «медальнымі» на Алімпіядзе па меры набору папулярнасці. Напрыклад, з 2008 года «медальным» стаў роварны матакрос (BMX-велагонкі), з 1996-га — пляжны валейбол. На Алімпіядзе-2016 «медальнымі» стануць рэгбі-7 і (зноў пасля 1904-га) гольф. У свой час «медальнымі» былі бейсбол і софтбол (да 2008-га), пола (да 1936-га), перацягванне каната (да 1920-га) і іншыя віды спорту.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031