Знайсці
03.08.2015 / 13:3310РусŁacБел

ЕС выключыў Пяткевіч і Мальцава са спісу неўязных

Рада ЕС рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў.

Як паведамляецца ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза, з санкцыйных спісу выключаныя наступныя грамадзяне (пасады ўказаны на момант уключэння ў пералік):

Генадзь Нявыглас (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта);

Наталля Пяткевіч (першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта);

Анатоль Рубінаў (намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях СМІ і ідэалогіі);

Яўген Полудзень (намеснік міністра ўнутраных спраў);

Леанід Мальцаў (дзяржсакратар Савета бяспекі);

Аляксей Васільеў (кіраўнік Мінскай рэгіянальнай выбарчай камісіі);

Юрый Пракопаў (журналіст «Першага тэлеканала»);

Уладзімір Палуян (міністр па падатках і зборах);

Міхаіл Батура (рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі);

Генадзь Падгайскі (дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа);

Сяргей Абламейка (рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);

Тамара Алпеева (рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута).

Санкцыі знятыя таксама з суддзяў:

Андрэя Бараноўскага, Алены Ананіч, Вольгі Гусаковай, Мікалая Балаўнёва, Алены Чарняк, Жанны Дубінінай (Роўда), Наталлі Кузняцовай, Алены Лапцевай, Наталлі Меркуль, Лідзіі Целіцы, Наталлі Варэнік, Валянціны Зянькевіч.

У першапачатковы санкцыйны спіс ЕС уваходзілі чатыры чыноўнікі, якія, на думку ЕС, датычныя да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999—2000 гадах: Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).

Спіс не раз папаўняўся. Увосень 2008 г. дзеянне санкцый было прыпынена ў дачыненні да Лукашэнкі і яшчэ 35 чыноўнікаў. Пасля жорсткага разгону дэманстрацыі ў Мінску на апошніх прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года і наступных рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі ЕС аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031