Знайсці
03.08.2015 / 12:452РусŁacБел

Следчыя праводзяць праверку па факце прычынення цялесных пашкоджанняў супрацоўніку ДАІ на МКАД

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ўстанаўліваюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння, у якім супрацоўніку Дзяржаўтаінспекцыі былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, устаноўлена, што 2 жніўня прыблізна ў 10.40 на 38-м кіламетры МКАД мінчанінам 1991 года нараджэння, які кіраваў аўтамашынай «Опель-Вектра», быў учынены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС, што выконваў службовыя абавязкі па арганізацыі дарожнай бяспекі. Супрацоўнік міліцыі з траўмамі шпіталізаваны і знаходзіцца пад назіраннем дактароў. 

Следчымі апытаны вадзіцель і сведкі ДТЗ. З месца здарэння ўзятыя рэчавыя доказы. Прызначаныя судова-медыцынская, аўтатэхнічная і трасалагічная экспертызы. Паводле вынікаў медыцынскага даследавання ўстаноўлена, што вадзіцель «Опеля» быў цвярозы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031