Шлях да вольнасці: Беларускі калегіум запрашае ў вандроўку
Аддзяленьне найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюму запрашае Вас ў вандроўку «Беларусь і Літва ў ХХ ст. — шлях да вольнасьці», якая адбудзецца 21—23 жніўня 2015 г.
Разам з беларускімі і літоўскімі гісторыкамі Аляксеем Ластоўскім, Русьцісам Камунтавічусам і Томашам Блашчыкам мы наведаем Вільню, Каўнас, Пабержа, Шаўляі і іншыя мясьціны Літвы, звязаныя з гісторыяй пакутаў, супраціву і нацыянальнага адраджэння ХХ ст.
Падчас вандроўкі мы пабываем у Музеі ахвяраў генацыду ў былым будынку КДБ у Вільні, у парку Тускулену (аналагу нашых Курапатаў), на могілках Росы (месца пахаваньня выбітных дзеячоў беларускай і літоўскай культуры і нацыянальных рухаў), у музеі 9-га форта ў Коўне, Музеях Чэслава Мілаша ў Шэтэйнях і антысавецкага супраціву ў Пабержы ды на знакамітай гары крыжоў у Шаўляі.
У саміх сталіцах — Вільні і Коўне — нас чакаюць вандроўкі, прысьвечаныя беларускаму нацыянальнаму адраджэньню ХХ ст.
У Музеі ахвяр генацыду (КДБ) у Вільні плануецца сустрэча-семінар, прысьвечаны трагічным старонкам нашай найноўшай гісторыі з удзелам жывых сведкаў падзеяў.
Бонусам, зьвязаным з гісторыяй не столькі ХХ стагодзьдзя, але з нашмат больш сівой даўніной, стане наведваньне старажытных радзівілаўскіх Кейданаў.
Унёскі на 3-дзённую вандроўку складуць 140 еўра ўключна з:
— праездам у аўтобусе,
— расповедам нашых цудоўных гісторыкаў,
— наведваньнем усіх вышэй пералічаных музеяў,
— 2-ма начаваньнямі ў ковенскім гатэлі «Мэтраполіс» (дзе ў свой час месціўся ўрад БНР), і адпаведна з 2-ма сняданкамі,
— з абедам у Кейданах.
Студэнтам Беларускага Калегіюму, а таксама ўсім студэнтам і навучэнцам — зьніжка 20 еўра. Візы бескаштоўныя для ўсіх удзельнікаў.
Для запісу на вандроўку неабходна даслаць на гэты е-mail ([email protected]) свае дадзеныя:
— Імя і прозвішча лацінкай, як у пашпарце
— Нумар пашпарту (не старэйшага за 10 год)
— Дату нараджэння
— Звесткі пра патрэбу ў візе
— Свой е-mail і кантактны тэлефон.
Уся дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 29 134 28 04, +375 25 545 84 30 (Валерыя).