Знайсці
25.05.2015 / 18:2917РусŁacБел

У Брэсце аўтамабіліста пакаралі за непрыстойную налепку са свастыкай ФОТА

Свастыка адсутнічае ў спісе дазволеных у Беларусі налепак на аўто.

Людміла з Брэста распавяла «Нашай Ніве» пра новы выпадак з непрыстойнай налепкай на аўто. У пачатку месяца яна выклікала міліцыю да аўтамабіля з велізарнай непрыстойнай налепкай са свастыкай і сярпом з молатам. Пазней яна пабачыла іншую машыну з падобнай налепкай меншага памеру. 

Налепка прынесла ўладальніку адміністрацыйнае пакаранне. Але не за непрыстойную выяву, а за парушэнне ПДР.

Па словах Людмілы, яна пабачыла машыну з непрыстойнай налепкай (замест сярпа і молата на гэты раз была чырвоная зорка) пасля параду на Дзень Перамогі на вуліцы Абаронцаў Брэсцкай крэпасці. «Сорам проста нейкі, па гэтай вуліцы перакрылі рух на той час, даішнікаў чалавек 10 і ніхто не бачыць?» — абураецца яна.

Праз два тыдні пасля таго, як жанчына накіравала запыт у ДАІ, яна атрымала адказ: згодна з правіламі дарожнага руху ўладальнік аўто атрымаў адміністрацыйнае пакаранне. Паводле правіл, удзел у дарожным руху забаронены з любымі выявамі на аўто, акрамя асобна пералічаных інфармацыйных налепак.

«Але ж пытанні у мяне засталіся: чаму не пакаралі за свастыку, гэта ж парушэнне Закона супраць экстрымізму?» — пытаецца Людміла.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера