Знайсці
16.05.2015 / 20:465РусŁacБел

Украінцы вырашылі аб'явіць двухдзённы байкот Facebook

Выява: Алег Харсееў/«Коммерсант»

Украінскія інтэрнэт-карыстальнікі вырашылі аб'явіць двухдзённы байкот Facebook па прычыне масавай блакіроўкі запісаў у сацсетцы. Для таго каб прыцягнуць да байкоту як мага больш людзей, арганізатары акцыі стварылі адпаведную старонку.

«Марк Цукерберг даў цалкам неадэкватны адказ на просьбу больш як 50 тысяч ўкраінскіх карыстальнікаў. Яны прасілі яго перагледзець працэс масавых банаў запісаў ўкраінскіх лідараў», — гаворыцца на старонцы.

Арганізатары байкоту прапануюць карыстальнікам дэактываваць акаунты ў Facebook на два дні — 18 і 19 траўня.

«Тысячы дэактываваных акаўнтаў на працягу аднаго-двух дзён створаць прэцэдэнт для адміністрацыі ФБ і медыянагоду. Для адміністрацыі ФБ гэта стане праблемай нумар адзін, якая значна сур'ёзнейшая за падзенне сацсеткі», — адзначаецца на старонцы.

Арганізатары адзначылі, што чакаюць пасля акцыі прабачэнняў з боку Цукерберга за яго «неадэкватны адказ украінскім карыстальнікам», фарміраванне ў Facebook «белых спісаў блогераў», запісы якіх не падлягаюць блакаванню, а таксама стварэнне ў сацсетцы «празрыстага і публічнага працэсу апеляцыі банаў, акаўнтаў і кантэнту».

14 мая Марк Цукерберг правёў традыцыйную сесію пытанняў і адказаў, падчас якой адказаў на скаргі ўкраінскіх карыстальнікаў, незадаволеных блакаваннем некаторых іх публікацый.

З пытаннем да Цукерберга на гэты раз звярнуўся і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Ён прапанаваў заснавальніку Facebook адкрыць афіцыйнае прадстаўніцтва сацыяльнай сеткі ва Украіне. Цукерберг са свайго боку адмовіўся.

Чытайце: Цукерберг адмовіў Парашэнку ў адкрыцці ўкраінскага офіса

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031