Знайсці
01.05.2015 / 11:2925РусŁacБел

Каго меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка пад «свяцейшаствам», які «накасячыў»?

Кажуць, што ў кожным жарце ёсць доля праўды. Хохма Аляксандра Лукашэнкі на адрас высокага духавенства таксама стала аб'ектам уважлівага аналізу.

«Што за дрымучасць? Чаму ў высокага духавенства няма дзяцей? Я пытаюся ў нашых рэлігійных дзеячаў, якія агітуюць за сям’ю, а колькі ў вас дзяцей, Ваша свяцейшаства, — сказаў Аляксандр Лукашэнка і тут жа трохі скамечана паправіўся, — высокаправасхадзицельства? — «Няма», — адказваюць. Як ты можаш агітаваць за сям'ю, калі сваіх не маеш? Адчуваю, дзесьці ўціхую касячаць на старане. І я нават ведаю, што касячаць».

Андрэй Пачобут палічыў гэтыя словы Аляксандра Лукашэнкі шантажом Каталіцкага касцёла, у якім захоўваецца цэлібат для ўсіх святароў. Бо «свяцейшаства» па-беларуску адказала «Няма». Аднак само слова «свяцейшаства», хутчэй, сведчыць пра тое, што гаворка пра іерарха Праваслаўнай царквы.

«Яго Свяцейшаствам» называюць або Папу, або Патрыярха. на добрай беларускай мове, праўда, лепш было б сказаць «Яго Святасць».

Ні арцыбіскупа, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, ні мітрапаліта Паўла (Панамарова) «Свяцейшаствам» не называюць. Іх тытулы гучыць як «Яго Высокапраасвяшчэнства, Уладыка, Яго Эмінэнцыя, Яго Высокасветласць, Яго Эксцэленцыя». А калі гаворка пра епіскапаў, з якімі Аляксандр Лукашэнка рэдка калі бачыцца, бо не прэзідэнцкі ўзровень, то гэта «Яго Праасвяшчэнства, Яго Светласць, Яго Эксцэленцыя»

Хоць Аляксандр Лукашэнка і паправіўся, каб словы не прагучалі занадта адрасна, але ёсць падставы думаць, што ў дадзеным выпадку першае слова даражэйшае другога.

З папам Францішкам Аляксандру Лукашэнку сустракацца не даводзілася. З папам Бенедыктам ён сустракаўся аднойчы, але ў выключна афіцыйнай абстаноўцы. А вось з патрыярхамі Рускай праваслаўнай царквы Аляксандр Лукашэнка сустракаўся шмат разоў, у розных сітуацыях. Таму ёсць падставы думаць, што ў жарце гаворка ішла пра рэальную ці ўяўную размову менавіта з адным з патрыярхаў РПЦ, не будзем дадумваць каторым. 

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031