Знайсці
22.04.2015 / 20:571РусŁacБел

Забойства маладой жанчыны ў Рэчыцы «заказаў» яе муж

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку раскрылі забойства 35-гадовай жыхаркі Рэчыцы, труп якой са шматлікімі нажавымі раненнямі быў знойдзены ў канцы мінулага тыдня ў двары ўласнага дома. Паводле папярэдняй інфармацыі, забойства замовіў яе муж, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

У дзяжурную частку Рэчыцкага РАУС звярнулася маці забітай, якая знайшла сваю дачку ў агародзе прыватнага дома з прыкметамі гвалтоўнай смерці. На месца злачынства неадкладна выбыла следча-аператыўная група, эксперты. За некалькі сутак карпатлівай працы следчым удалося аднавіць дэталі трагічнага дня і затрымаць меркаваных удзельнікаў крывавага злачынства.

У поле зроку міліцыі адразу трапіў 46-гадовы муж забітай. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына загадзя спланаваў забойства жонкі, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцём. Для гэтай мэты ён знайшоў знаёмага, раней судзімага мясцовага жыхара, які і пагадзіўся выканаць заказ за некалькі тысяч даляраў. Па звестках аператыўнікаў, найміт прадставіўся правяраючым службы газу, паклікаў жанчыну на вуліцу нібыта для зняцця паказанняў лічыльніка, пасля чаго нанёс няшчаснай больш за дзесятак нажавых раненняў.

Рэчыцкі РАСК распачаў крымінальную справу па арт.139 ч.2 КК «Забойства». Затрыманыя даюць паказанні. Праводзіцца шэраг аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031