Знайсці
22.04.2015 / 14:033РусŁacБел

У конкурсе «Містэр гей свету» ўдзельнічае ўраджэнец Мінска Арцём Крыстафара

Хлопца з беларускай сталіцы ў сем гадоў усынавіла італьянская сям'я.

Сёлетні конкурс «Містэр гей свету» праходзіць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. За тытул будуць змагацца 23 удзельнікі. Беларусь не бярэ ўдзел у конкурсе. Але прадстаўнік Італіі Арцём Крыстафара — ураджэнец Мінска. Сам хлопец кажа, што ён напалову італьянец, напалову беларус.

У сямігадовым узросце Арцёма ўсынавіла італьянская сям'я. З таго часу ён жыў у італьянскім горадзе Бары. У Беларусі ў яго засталіся біялагічная маці, а таксама яго брат і сястра.

22-гадовы Арцём навучаецца ва ўніверсітэце. Апошнія месяцы па абмене вучыўся ў Польшчы.

Галоўнай мэтай свайго ўдзелу ў конкурсе хлопец назваў барацьбу з гамафобіяй.

Конкурс «Містэр гей свету» пройдзе 26 красавіка. На сайце конкурсу ідзе галасаванне.

Адар'я Гуштын, Naviny.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031