Знайсці
22.04.2015 / 13:54РусŁacБел

Еўракамісія: «Газпром» навязваў манапольныя кантракты

Еўракамісія прад'явіла расійскаму газаваму гіганту «Газпрому» афіцыйныя абвінавачванні ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Reuters.com

Пра гэта на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі абвясціла еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.

Згодна з рашэннем, узгодненым усімі кіраўнікам Еўрасаюза, «Газпром» абвінавачваецца ў перашкодзе свабоднай канкурэнцыі ў рэгіёне і завышэнні цэнаў для сваіх ўсходнееўрапейскіх спажыўцоў, у прыватнасці Польшчы, Венгрыі і шасці іншых краін рэгіёну.

«Мы выявілі, што ён [«Газпром»] мог ствараць штучныя перашкоды для свабоднага газавага патоку праз пэўныя цэнтральнаеўрапейскія краіны, што стварала перашкоды для свабоднай канкурэнцыі», — заявіла Вестагер у сераду.

Як сказала камісар па пытаннях канкурэнцыі, паводзіны «Газпрома» у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, дзе гэтая кампанія практычна цалкам кантралявала газавы рынак, прыраўноўваецца да злоўжывання сваёй дамінуючай пазіцыяй.

У адпаведнасці з працэдурай у «Газпрома» ёсць 12 тыдняў на адказ.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031