Знайсці
22.04.2015 / 13:02РусŁacБел

Міністр абароны Латвіі: Мы знайшлі тры спосабы, як стрымаць Расію

Краіны Захаду дапусцілі памылку, ацэньваючы Расію паводле сваіх стандартаў.

Такую заяву зрабіў міністр абароны Латвіі Раймонд Веёніс, удзельнічаючы ў дыскусіі Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў након бяспекі ў Балтыйскім рэгіёне.

«Мы не прызнавалі, што Расія развіваецца, прычым абапіраючыся выключна на сваю ідэалогію. Эканоміка РФ цалкам залежная ад сыравінных рэсурсаў, асабліва энергетыкі. Таму ўладзе трэба паказваць ваенныя перамогі, сведкамі чаго мы і з'яўляемся ў апошнія гады», — растлумачыў Веёніс.

На думку кіраўніка Мінабароны, агрэсія Расіі ў дачыненні да Украіны «несумненна азначае яе жаданне перагледзець межы, якія ўтварыліся ў Еўропе пасля Халоднай вайны».

Аднак ён таксама ўпэўнены, што Захад знайшоў і меры стрымання агрэсіі.

«Мы зразумелі, што Расію можна трымаць на дыстанцыі з дапамогай розных сродкаў. Па-першае, сваімі сіламі — гатоўнасцю супрацьстаяць. Па-другое, шляхам дыслакацыі саюзнікаў, і асабліва ЗША, на тэрыторыі краін Балтыі. Па-трэцяе, паглыбленымі ведамі наконт паводзінаў Расіі. Толькі ўсе гэтыя кампаненты разам могуць служыць вартай даверу мерай у нашым рэгіёне», — распавёў палітык.

Delfi.lv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031