Знайсці
22.04.2015 / 10:582РусŁacБел

Частка заходніх гісторыкаў выказалася супраць «забароны камунізму» ва Украіне

Гісторыкі, палітолагі, культуролагі і даследчыкі Украіны з ЗША і Еўропы баяцца, што забарона парушыць свабоду слова.

Помнік Леніну ў Славянску, Украіна, жнівень 2014 года. Фота: ЕРА

На сайце krytyka.com з’явіўся адкрыты ліст да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, падпісаны шасцю дзясяткамі заходніх навукоўцаў.

Аўтары ліста выказваюць занепакоенасць прыцясненнем свабоды слова праз закон аб забароне камуністычнай і нацысткай прапаганды і крымінальную адказнасць за адмаўленне легітымнасці «барацьбы за незалежнасць Украіны ў XX стагоддзі».

У лісце падкрэсліваецца, што крымінальную адказнасць могуць панесці не толькі тыя аўтары, хто «ставіць пад пытанне легітымнасць УПА, што забіла дзясяткі тысяч палякаў», але і тыя, хто крытыкуюць АУН, «адну з найбольш экстрэмісцкіх палітычных груповак Украіны ў міжваенны час, адну з тых, што супрацоўнічалі з нацыскай Нямеччынай у процістаянні Савецкаму Саюзу».

Магчымымі «недарэчнымі» наступствамі закону аўтары ліста называюць асуджэнне ўсяго савецкага перыяду гісторыі Украіны як акупацыйнага рэжыму — гэта можа прывесці і да асуджэння развіцця Саветамі ўкраінскай культуры і мовы ў 1920-х, і да асуджэння дэмакратычных працэсаў перабудовы.

«У апошнія 15 год пуцінская Расія інвеставала неймаверныя рэсурсы ў палітызацыю гісторыі. Пагібеллю будзе, калі Україна пойдзе па тым жа шляху, нават часткова ці прыблізна», — пішуць у лісце.

***

Камуністычная сімволіка і прапаганда была забароненая ва Украіне нароўні з нацысцкай законам ад 9 красавіка 2015 года. Камуністычная сімволіка на сёння таксама забароненая ў краінах Балтыі, Польшчы, Грузіі, Чэхіі, часткова ў Нямеччыне. Забарона на камуністычную сімволіку была знятая ў 2013 годзе ў Венгрыі і Малдове.

Глядзіце таксама: «Хай стаіць Калінін. Мне невядома, хто такі Альгерд»: беларусы пра камуністычную сімволіку

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031