Знайсці
22.04.2015 / 10:3013РусŁacБел

Казахстан выключыў магчымасць увядзення адзінай валюты ў ЕАЭС

kremlin.ru

Казахстан выключае ўвядзенне адзінай наднацыянальнай валюты ў рамках ЕАЭС. Як растлумачыў віцэ-міністр нацыянальнай эканомікі РК Цімур Жаксылыкаў на брыфінгу, гэтае пытанне не абмяркоўваецца, паведамляе tengrinews.kz.

«Адна з актуальных тэм сёння ў інфармацыйнай прасторы — валютна-фінансавае супрацоўніцтва Казахстана з краінамі ЕАЭС. Хацелася б адзначыць, што Казахстан займае выразную і паслядоўную пазіцыю па выключэнні магчымасці ўвядзення адзінай наднацыянальнай валюты ў рамках ЕАЭС. Гэтыя пытанні мы не абмяркоўваем. У палажэнні па фарміраванні валютнага саюза аб стварэнні адзінай наднацыянальнай валюты ў дамовах аб ЕАЭС не прадугледжана, і такой работы праводзіцца не будзе», — падкрэсліў Жаксылыкаў.

«Пры гэтым у рамках ЕАЭС да 2025 года мы маем намер выпрацаваць толькі гарманізацыю заканадаўства ў галіне рэгулявання фінансавых рынкаў», — дадаў спікер.

Раней, 20 сакавіка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што настаў час паразмаўляць аб фарміраванні валютнага саюза. Ён заявіў, што ўжо «дамовіўся з партнёрамі працягнуць каардынацыю ў манетарнай палітыцы». Пра гэта ён паведаміў, падводзячы вынікі трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Казахстана, Расіі і Беларусі ў Астане 20 сакавіка 2015 года. Кіраўнік Расіі тады дадаў, што «працуючы плячо ў плячо, будзе прасцей рэагаваць на знешнія фінансавыя і эканамічныя пагрозы, абараняць сумесны рынак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031