Знайсці
15.04.2015 / 20:34РусŁacБел

Былога следчага СК асудзілі на 12 гадоў за гандаль наркотыкамі

13 красавіка суд Чыгуначнага раёна Віцебска вынес прысуд былому следчаму міжраённага аддзела Следчага камітэта. Супрацоўнік абвінавачваўся ў незаконным абароце наркотыкаў і асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.

«Абвінавачаны, працуючы на пасадзе следчага міжраённага аддзела СК і маючы спецыяльнае званне (старэйшы лейтэнант юстыцыі), быў абавязаны змагацца з любымі парушэннямі закона, аднак здзейсніў асабліва цяжкія злачынствы супраць здароўя насельніцтва, пры гэтым пераследаваў карыслівыя матывы і сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі здрадзіў інтарэсам службы», — гаворыцца на сайце Вярхоўнага суда.

Паводле матэрыялаў справы, у перыяд з лютага 2014 года і на працягу 10 месяцаў следчы для далейшага продажу купіў у неўстаноўленых асоб у некалькіх месцах Беларусі (Наваполацк, Полацк, Полацкі раён, Мінск і Мінскі раён) небяспечны наркатычны сродак (марыхуану), а таксама асабліва небяспечныя псіхатропы (спайсы, амфетамін і іншае). Тавар грамадзянін захоўваў пры сабе і перавёз дадому, дзе падзяліў на часткі і працягнуў захоўванне для далейшага продажу.

Затым мужчына праз інтэрнэт займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў, дзе шукаў кліентаў, агаворваў умовы аплаты і месцазнаходжанне тавару.

Былы следчы абвінавачваўся ў злачынстве, прадугледжаным ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Незаконны абарот наркатычных сродкаў»). У судзе абвінавачваны цалкам прызнаў сваю віну. Суд таксама прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Былы следчы таксама пазбаўлены на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя са службай у праваахоўных органах. Акрамя таго, грамадзянін пазбаўлены спецыяльнага звання — старшы лейтэнант юстыцыі.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031