Знайсці
15.04.2015 / 12:327РусŁacБел

Так хацелася выпіць, што прадалі машыну суседа за 50 даляраў

Двое вяскоўцаў з вёскі Пугачы Валожынскага раёна, аднаму з якіх 46 гадоў, другому – 23, вырашылі выпіць.

Калі алкаголь скончыўся, а жаданне выпіць яшчэ не, знаёмыя вырашылі прадаць аўтамабіль «Масквіч», што стаяў у двары суседа.

23-гадовы ўдзельнік здзелкі патэлефанаваў сваім знаёмым, што ёсць машына на продаж.

Знаёмыя прыехалі, машыну паглядзелі.

46-гадовы мужчына распавёў пакупнікам, што гэта яго машына, якая дасталася яму ў спадчыну. Але з-за таго, што на машыне доўгі час ніхто не ездзіў, згубіліся ключы і дакументы на яе.

Пакупнікі паверылі, машыну з другога разу завялі, заплацілі за яе 50 даляраў і з’ехалі.

На наступны дзень у міліцыю патэлефанавалі жыхары вёскі, што жылі па суседстве, і сказалі, што з двара знікла машына, якая належыць чалавеку, што жыве ў Маладзечанскім раёне, а машына проста стаіць на захоўванні.

Супраць двух прадпрымальных мужчын узбуджаная крымінальная справа па артыкуле крадзеж.

Машына вернутая ўладальніку, распавяла «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Валожынскага аддзела Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.

Наталля Тур, Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера