Знайсці
15.04.2015 / 07:26РусŁacБел

iPad Папы рымскага прадалі за 40 тыс. даляраў

На дабрачынным аўкцыёне ў дапамогу школе для бедных ва Уругваі амаль за 40 тыс. даляраў быў прададзены iPad, якім калісьці карыстаўся папа Францішак.

Пантыфік сам падарыў свой планшэт уругвайскаму святару Ганзала Аэміліусу з пажаданнем пусціць гэты падарунак на добрыя справы.

Да прылады прыкладаўся сертыфікат сапраўднасці, падпісаны асабістым сакратаром папы.

Дабрачынны аўкцыён адбыўся ў Монтавідэа, а самая высокая стаўка была зроблена па тэлефоне удзельнікам таргоў, які пажадаў застацца невядомым.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера