Знайсці
14.04.2015 / 16:048РусŁacБел

Расія зноў збіраецца на Месяц

Нягледзячы на крытыку камісіі віцэ-прэм’ера Рагозіна, «Раскосмас» не закінуў планаў па засваенні Месяца.

Зацьменне Месяца над Крамлём. Фота: Павел Галоўкін

Расія збіраецца здзейсніць палёты на Месяц, перадае РІА Новості словы кіраўніка «Раскосмаса» Ігара Камарова.

На 2028-2029 гады ў «Раскосмаса» запланаваны беспілотны, а на 2029-2030 гады — пілатаваны палёт на Месяц.

Федэральнае касмічнае агенцтва ўжо прапрацоўвае ўсе папярэднія стадыі праекту.

Акрамя таго, «Раскосмас» разглядае шэраг праектаў звышцяжкай ракеты-носьбіта і ўжо абраў патэнцыйнага вытворцу. Пакуль Расія не мае звышцяжкай ракеты, першыя этапы месяцовай праграмы будуць выконвацца цяжкай ракетай «Ангара», якую плануецца запусціць у 2024 годзе.

Раней касмічная праграма Расіі аказалася пад пагрозай зрыву: экспертная рада Ваенна-прамысловага комплексу па даручэнні віцэ-прэм’ера Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Рагозіна разглядзела касмічную праграму і прыйшла да негатыўных высноў. Праект звышцяжкай ракеты быў названы эканамічна немэтазгодным.

Таксама крытыкавалася ідэя транспартнага адзінага карабля для калязямной арбіты і вандроўкі на Месяц. Аб гэтым праекце «Раскосмас» цяпер не казаў.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031