Знайсці
13.04.2015 / 20:0519РусŁacБел

«Старавіленскі шлях», «Прафсаюзная»… Як прапануецца назваць станцыі трэцяй і чацвёртай ліній метро?

У Мінску могуць з'явіцца станцыі метро з назвамі ў гонар класікаў беларускай літаратуры, а таксама некаторых сталічных мікрараёнаў.

На сайце Мінгарвыканкама з'явіліся прапановы па назвах станцый трэцяй і чацвёртай ліній мінскага метро. На адных станцыях прапануецца пакінуць праектаваныя назвы, на іншых — замяніць на новыя. Што можа з'явіцца на схемах новых галінак метро?

Назвы распрацавала камісія па перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў. Яны не з'яўляюцца канчатковымі. 

Трэцяя лінія метро. «Івана Мележа», «Свіслач» і «Кірмаш»

Праектаваная станцыяРабочая назваПрапанова па назве станцыі метро
скрыжаванне вуліц Заслаўскай, Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў«Праспект Пераможцаў»«Прафсаюзная»
скрыжаванне вуліцы Крапоткіна і праспекта Машэрава«Праспект Машэрава»«Свiслач»
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай«Веры Харужай»«Кірмаш»
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава«Плошча Бангалор»«Парк Дружбы народаў
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына«Мележа»«Iвaнa Мележа»
скрыжаванне вуліц Шырокай і Усходняй«Кальцова»«3ялёны Луг»
скрыжаванне Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка«3ялёны Луг»«Лагойская»

Чацвёртая лінія метро. «Максіма Багдановіча» і «Серабранка»

Праектаваная станцыяРабочая назваПрапанова па назве станцыі метро
скрыжаванне вуліц Галадзеда і Ташкенцкай«Ташкенцкая»«Чыжоўка»
скрыжаванне вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага«Серабранка»«Азёрная»
скрыжаванне вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага«Пляханава»«Шэйпiчы»
скрыжаванне вуліц Ванеева, Кашавога, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага«Усходнi»«Серабранка»
скрыжаванне вуліц Даўгабродскай, Кашавога і бульвара Трактарабудаўнікоў«Даўгабродская»«Даўгабродская»
скрыжаванне вуліц Уральскай і Фролікава (або Даўгабродскай)«Уральская»«Рабочая»
скрыжаванне вуліц Платонава і Акадэмічнай«Платонава»«Батанiчны сад»
скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава«Дом друку»«Друкарская»
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава«Парк Дружбы народаў»«Максiма Багдановiча»
скрыжаванне Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай«Старавiленская»«Старавiленскi Шлях»
праспект Пераможцаў, каля дамоў №№ 85-89«Манежная»«Вяснянка»
праспект Пераможцаў, каля дамоў №№ 111, 111А, 111Б«Мiнск-Арэна»

«Алімпійская

Гараджане могуць накіраваць свае прапановы па адрасе: 220030, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 6, «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна», па факсе 200 97 81 або па e-mail [email protected]

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031