Знайсці
13.04.2015 / 16:015РусŁacБел

Новак: Кантракт з Украінай на транзіт газу падоўжаны не будзе

Расія з вялікай верагоднасцю адмовіцца ад транзіту газу праз Украіну пасля 2019 года, дзейны транзітны кантракт працягвацца не будзе, пацвердзіў кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак.

AP Photo

«Толькі што прагучала выступленне спадара Мілера, які сказаў, што транзітны кантракт з Украінай не будзе працягнуты пасля 2019 года. Таму цяпер усе намаганні накіраваныя на тое, каб рэалізаваць будаўніцтва газатранспартнай інфраструктуры ў Турцыю, на мяжу Турцыі і Грэцыі, і дастаўку спажыўцам паўднёва-ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы праз гэты маршрут», — сказаў Новак журналістам, адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца канчатковым рашэнне аб спыненні транзіту праз Украіну пасля заканчэння тэрміну дзейнага кантракту.

«Кантракт (транзітны з Украінай) дзейнічае да канца 2019 года. Будаўніцтва новай газатранспартнай інфраструктуры накіраванае ў тым ліку на дыверсіфікацыю транзітных рызыкаў. Я думаю, што гэтае пытанне (адмовы ад транзіту праз Украіну) у высокай ступені рашэння», — дадаў кіраўнік Мінэнерга.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031