Знайсці
03.04.2015 / 20:511РусŁacБел

Пазбаўлены ліцэнзіі «Дэльта Банк» апублікаваў справаздачу аб фінансавай дзейнасці падчас дэвальвацыі

За квартал Банк атрымаў чыстыя страты памерам $8,2 мільёна.

Пазбаўлены ліцэнзіі «Дэльта Банк» апублікаваў фінансавую справаздачнасць па стане на 1 студзеня 2015 года. Па ёй можна адсачыць, якія страты панёс банк за пераддэвальвацыйныя месяцы.

Па стане на 1 кастрычніка 2014 актывы банка складалі 3,61 трыльёна рублёў. За наступны квартал яны выраслі да 3,95 трыльёна рублёў. Гэта адбылося перадусім за кошт аб'ёму крэдытаў кліентам на 230 мільярдаў рублёў.

А вось абавязацельствы за гэты ж перыяд выраслі з 3,18 да 3,63 трыльёна рублёў. Прычым галоўную ролю сыгралі абавязацельствы перад Нацбанкам, якія павялічыліся на 380 мільярдаў рублёў.

За чацвёрты квартал «Дэльта Банк» атрымаў чыстыя страты памерам 88,6 мільярда рублёў. Гэта $8,2 мільёна па тагачасным курсе.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031