Знайсці
01.04.2015 / 08:182РусŁacБел

Лідар апазіцыі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Нігерыі

Цэнтральная выбарчая камісія Нігерыі афіцыйна прызнала Махамаду Бухары пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 28 сакавіка.

Паводле канчатковых дадзеных падліку бюлетэняў, Бухары набраў амаль на 2,5 млн галасоў больш, чым яго галоўны супернік Гудлак Джонатан.

Гэта першы выпадак у гісторыі Нігерыі, калі ўлада пераходзіць да апазыцыйнага лідара ў выніку дэмакратычных выбараў.

Джонатан заклікаў незадаволеных вынікамі галасавання паважаць канстытуцыйны працэс. Бухары, у сваю чаргу, папрасіў сваіх прыхільнікаў не абражаць апанентаў.

72-гадовы Бухары ўжо чацвёрты раз балатаваўся на пасаду прэзідэнта.

Ён кіраваў Нігерыяй з студзеня 1984 па жнівень 1985 года, прыняўшы пасаду пасля ваеннага перавароту ў снежні 1983 года.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера