Знайсці
06.03.2015 / 18:152РусŁacБел

Памятаеце «Інтэрстэлар»? NASA паказала незвычайнага робата ВІДЭА

Гледачам фільма «Інтэрстэлар» мусіў запомніцца робат-абеліск. Але напраўду робат для даследавання іншых планет можа выглядаць яшчэ больш экзатычна.

На міжнароднай канферэнцыі па робататэхніцы і аўтаматыцы інжынеры NASA прадставілі робата для місій на Тытан і іншыя спадарожнікі планет сонечнай сістэмы, распавядае IEEE Spectrum.

Робат нагадвае мяч з трубак і дротаў рэгуляванай даўжыні.

Навуковае абсталяванне прапануецца схаваць у трубкі. Папярэдняя версія робата мае 6 трубак і 12 прывадаў для нацягвання дротаў, канчатковая версія будзе мець 24 прывады.

Прызямленне робата на планету. Выява: NASA

Такая канструкцыя дазваляе раўнамерна размеркаваць нагрузкі і лёгка мяняць форму апарату. Робат пройдзе па перасечанай мясцовасці, зможа кампактна ўпакавацца для транспартыроўкі.

Мяркуецца, што канструкцыя дазволіць працягнуць працу нават пры дэфармацыі 75% трубак, што важна ва ўмовах нізкай гравітацыі і цвёрдай паверхні Тытана.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031