Знайсці
04.03.2015 / 20:44РусŁacБел

Гамяльчук атрымаў 17 гадоў за забойства бацькі-інваліда

4 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе вынесены прыгавор мясцоваму 30-гадоваму жыхару, які абвінавачваўся ў забойстве бацькі, інваліда другой групы.

Як паведамілі у прэс-службе аблсуда, абвінавачваны прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах папраўчай калоніі строгага рэжыму. 

Злачынства было ўчынена 15 ліпеня 2014 года. Малады мужчына, раней пяць разоў судзімы, у тым ліку за рабаванне і разбой, у ходзе чарговага канфлікту з бацькам 1959 года нараджэння нанёс яму траўмы рукамі, нагамі і крэслам. Пацярпелы памёр. На судзе абвінавачваны патлумачыў, што канфлікты з бацькам узнікалі з-за таго, што пажылы чалавек рэгулярна ўжываў спіртное, і гэта засмучала сына. 

Прыгавор пакуль не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031