Знайсці
04.03.2015 / 17:5912РусŁacБел

Украінскі тэлеканал здымае серыял «Апошні маскаль»

Канал 1+1 і студыя «95 квартал» абяцаюць «файную патрыятычную камедыю».

Валера — звычайны сын звычайнага маскоўскага мільянера. Яго бацьку абвінавацілі ў крадзяжы вялікай сумы грошай (ніхто нічога не краў, насамрэч тое завецца «засваеннем фондаў»). Бацька збег у Вялікабрытанію, Валера збегчы не паспеў. Але ён цудам даведаўся пра брата бацькі, які можа схаваць хлопца ў Карпатах.

Сярод горнага народу гуцулаў у сяле Вялікія Вуйкі Валера сустрэне не толькі насцярожанае стаўленне да «маскаля», але і сапраўднае каханне.

Першы сезон тэлесерыяла «Апошні маскаль» будзе складацца з 16 серый, першая з’явіцца на экранах ужо ў сакавіку на канале 1+1.

Галоўную ролю ў серыяле выканае расійскі актор Ігар Скрыпка, кампанію яму складуць вядомыя ўкраінскія акторы і тэлевядоўцы Юрый Гарбуноў і Уладзімір Гаранскі.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031