Знайсці
02.03.2015 / 14:11РусŁacБел

У 70% арганізацый Беларусі ў студзені заробак быў меншы за 5 млн рублёў

Сярэдняя зарплата да 5 млн. рублёў была зафіксаваная ў студзені больш як у 12 тысячах арганізацый, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. 

У студзені работнікі больш як 6,1 тыс. арганізацый мелі сярэднюю зарплату ад 3 да 4 млн. рублёў, амаль у 5,6 тыс. арганізацый сярэдняя налічаная зарплата знаходзілася ў дыяпазоне ад 4 да 5 млн. рублёў. Усяго ў краіне налічвалася ў студзені прыкладна 12,3 тыс. арганізацый, сярэдняя зарплата работнікаў якіх складала менш за 5 млн. рублёў. 

Агульная колькасць арганізацый, студзеньскія зарплаты работнікаў якіх улічваліся афіцыйнай статыстыкай, уключала больш як 17 тыс. юрыдычных асоб (з колькасцю працоўных 16 чалавек і больш). 

Такім чынам, работнікі прыблізна 70% арганізацый, якія ўлічваліся афіцыйнай статыстыкай, мелі зарплату меншую за 5 млн. рублёў у студзені. Сярэдняя зарплата прыкладна ў 10% арганізацый знаходзілася ў студзені ў дыяпазоне ад 5 да 6 млн. рублёў, сярэдняя зарплата ў 18,6% арганізацый складала 6 і вышэй мільёнаў рублёў. 

Пры гэтым спіскавая колькасць работнікаў юрыдычных асоб з сярэдняй зарплатай звыш 5 млн. рублёў складала ў студзені 1,73 млн. чалавек. Спіскавая колькасць работнікаў юрыдычных асоб з сярэдняй зарплатай меншай за 5 млн. рублёў складала ў студзені 1,44 млн. чалавек.

Усяго ў арганізацыях, што ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай, працавала ў студзені больш як 3,1 млн. чалавек. 

Нагадаем, намінальная сярэдняя зарплата ў студзені склалася на ўзроўні мая мінулага года і склала 6 млн. 23,2 тыс. рублёў. Згодна з афіцыйным прагнозам, рост рэальных даходаў насельніцтва запланаваны на 2015 год на 1,1-1,5%. Пры гэтым рост прадукцыйнасці працы запланаваны на ўзроўні 1,5-2%.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031