Знайсці
02.03.2015 / 10:1310РусŁacБел

На Гудзоне ў ЗША беларусы зладзілі «Гуканне вясны» ФОТАРЭПАРТАЖ

1 сакавіка ў ваколіцах Нью-Ёрка ў Осінінгу (гадзіна язды ад мегаполіса на поўнач), на рацэ Гудзон беларусы зладзілі абрад «Гуканне вясны».

Нягледзячы на марознае надвор'е і абяцанне снежнага бурану, 1 сакавіка нью-ёрская моладзь Беларуска-амерыканскага згуртавання «Пагоня» на беразе ракі Гудзон, каб адсвяткаваць «Гуканне Вясны».

Загукальныя песні змяняліся карагодамі. Гурбы снегу і замерзшая рака не дазволілі ўтапіць ляльку — Марэну, што ўвасабляла сабой зіму і зло. Давялося яе спаліць.

Нібы зразумеўшы беларускія спевы, на верхавіны дрэў, што стаялі абапал, раптам прыляцеў і размясціўся цэлы вырай птушак.

Пасля ўсе пайшлі ў хатку лодачнае станцыі падсілкавацца, дзе беларускія гаспадыні прыгатавалі рытуальную для Гукання ежу.

Хоць снежная завіруха і узмацнілася, усе разумелі, што хутка яе ўлада скончыцца і пачнуцца цёплыя веснавыя дзянькі.

Паводле інфармацыі Belarusworld Baza

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031