Знайсці
02.03.2015 / 09:5017РусŁacБел

«Коммерсант»: Камеры назірання на месцы забойства Нямцова, магчыма, былі выключаныя

Камеры назірання на месцы забойства Барыса Нямцова маглі быць адключаныя на рамонтныя работы, сцвярджае расійскае выданне.

kommersant.ru

Выданне падкрэслівае, што знайсці аўтамабіль, на якім збег з месца злачынства забойца Нямцова, па «гарачых слядах» не ўдалося ў тым ліку таму, што сведка забойства не змагла назваць яго марку.

Першапачаткова ў вышук былі абвешчаныя некалькі аўтамабіляў белага колеру розных марак. Усе іх выявілі і высветлілі, што машыны ніякага дачынення да злачынства не маюць.

У нядзелю, 1 сакавіка, ДІБДР правярала ў асноўным машыны чырвонага колеру, піша газета.

У ходзе даследавання гільзаў, пакінутых на месцы забойства Барыса Нямцова ў Маскве, следства высветліла, што чатыры з выпушчаных у палітыка куль былі зроблены ў 1986 годзе на Юрузанскім механічным заводзе. Яшчэ дзве кулі — вытворчасці Тульскага патроннага завода — былі вырабленыя ў 1992 годзе, сцвярджае «Коммерсант».

Таксама, па звестках «Коммерсанта», у ходзе следства было зроблена здагадка, што ў Нямцова маглі страляць не з пісталета Макарава, як паведамлялася раней, а з падобнага з ім газавага пісталета «Іж», пераробленым пад стральбу баявымі патронамі.

З такой жа зброі ў 2006 годзе была застрэленая журналістка Ганна Паліткоўская. 

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031