Знайсці
17.02.2015 / 16:411РусŁacБел

У Беларусі плануецца ўзаконіць канфіскацыю элітнага жылля за даўгі

У беларускае заканадаўства плануецца ўвесці норму аб магчымасці абарачэння судовага спагнання на элітнае жыллё, паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 17 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, адпаведная норма прадугледжаная распрацаваным законапраектам «Аб выканаўчых вытворчасцях».

«Сёння ёсць праблема, калі ў даўжніка няма заробку і іншай маёмасці, на якую можна накласці спагнанне, але разам з тым ён жыве ў дастаткова фешэнебельным раёне ў добрым катэджы. На сёння заканадаўства абмяжоўвае права спагнання на такую нерухомую маёмасць», — зазначыў Сліжэўскі.

Паводле слоў міністра, у новым законапраекце прадугледжаная магчымасць абарачэння спагнання ў тым ліку на элітнае жыллё. «Безумоўна, з гарантыямі, што ўсе нормы сацыяльныя, прадугледжаныя заканадаўствам у выглядзе забяспечанасці 20 кв. метрамі на аднаго чалавека, будуць захоўвацца. Такім чынам, або частка маёмасці будзе прадавацца, або рэалізоўвацца з выдзяленнем менш камфартабельнага жылля», — сказаў ён.

Сліжэўскі падкрэсліў, што гэтыя меры будуць скіраваныя «на больш эфектыўнае і найхутчэйшае выкананне судовых рашэнняў».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031