Знайсці
11.02.2015 / 13:456РусŁacБел

Ума Турман змяніла твар ФОТА

Вядомая акторка, верагодна, прайшла няўдалую пластычную аперацыю.

«Што Ума Турман натварыла са сваім тварам?» — наўпрост пытае Daily Mail. Акторку цяжка пазнаць на новых здымках. Больш за тое, цяжка адшукаць, якія рысы твару засталіся нязменнымі.

Гэтая жанчына была прадстаўленая як 44-гадовая Ума Турман на нядаўняй прэм’еры мінісерыялу «Аплявуха» ў Нью-Ёрку.

Фота: Alberto Reyes, Wenn.com

А гэтая — прадставілася як Ума Турман на Берлінскім кінафестывалі ў 2014 годзе. Яна ўсё ж значна больш падобная да выканаўцы галоўнай ролі ў «Забіць Біла».

Фота: Andreas Rentz/Getty Images Europe

Змены ў твары Умы Турман адзначалі і раней, але сябры акторкі сцвярджалі, што справа ў касметыцы. Але цяпер змены авалу твару і разрэзу вачэй касметыкай наўрад ці атрымаецца патлумачыць.

1 снежня 2014 года (злева) і 9 лютага 2015 года (справа). Фота: hollywoodlife.com

Рэакцыя на новы твар Турман у інтэрнэце неадназначная. Калі большасць выказвае здзіўленне і параўноўвае выпадак з пластычнай аперацыяй Рэнэ Зельвегер, некаторыя проста віншуюць Турман з новым, свежым выглядам.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031