Знайсці
23.01.2015 / 14:3512РусŁacБел

Гурт Shuma ў патрыятычнай бялізне ФОТА

Удзельнікі этна-электроннага музычнага праекта Shuma зняліся ў бялізне «Роднае цела».

У фотасэце ўзялі ўдзел лідар гурту Руся і музыка Аляксей Будзько. Абодва абралі чорныя мадэлі майткаў з залацістым «вышыванкавым» прынтом. Аўтар фота: Ганна Дрозд.

Гурт браў непасрэдны ўдзел у стварэнні бялізны. Узоры і іх тлумачэнні ўзятыя з вынікаў даследчыцкай працы, ініцыяванай вакалісткай гурту Shuma Русяй, фіналам якой стала табліца архаічных беларускіх сімвалаў.

Аб старце продажаў першай партыі бялізны «Роднае цела» кампанія Uzory абвесціла 21 студзеня. Акрамя мужчынскіх і жаночых майткаў плануюцца станікі спартовага тыпу, піжамы для дарослых і дзетак ды пасцельная бялізна.

Форма бялізны зробленая беларускімі прамысловымі дызайнерамі. Матэрыял — 95% бавоўна, 5% эластан. Прынты надрукаваныя воднай гіпаалергеннай фарбай альбо фальгой.

***

Пабачыць майткі можна ў офісе UZORY (Мінск, вул. Фабрычная, 22, офіс 48), папярэдне патэлефанаваўшы: +375 29 784 63 13; +375 29 666 76 47, альбо даслаўшы ліст на [email protected].

Памеры майткаў:
Жаночыя: 40—52
Мужчынскія: 44—50

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031